Манаграфii. Шырокi блок будзе прысвечаны навуковай працы i даследванням. Адно з iмёнаў – Леанід Несцярчук, старшыня Брэсцкага грамадскага гісторыка-культурнага аб’яднання імя Т. Касцюшкі (з 1994 г.)

Аўтар 10 навуковых манаграфій па гісторыі і ахове культурнай спадчыны, Беларусі, яе выбітных ураджэнцаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у духоўную і культурную спадчыну.
Навуковыя выданні перададзены аўтарам у бібліятэкі і музеі наступных краін свету: Беларусь (усе абласныя і раённыя бібліятэкі), а таксама ў бібліятэкі: Польшчы (60 бібліятэк Кракава, Варшавы, Любліна і г.д.), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Украіны (Кіеў, Львоў), Літвы (Вільнюс, Каўнас), Францыі (Парыж), Італіі (Рым, Фларэнцыя), Францыі (Парыж), Англіі (Лондан), Ватыкана, ЗША (Вашынгтон, Нью-Ёрк, Філадэльфія, Новы Арлеан), Швейцарыі (Салюр) і інш.
Найбольш буйныя ілюстраваныя навуковыя манаграфіі:
— «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ ст.» (БЕЛТА:Мн., 2002, перавыдадзена ў 2005 г., 336 с.);
— «Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Вяртанне героя на Радзіму» (Брэст, 2006, 296 с.);
— «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі» (БЕЛТА: Мн., 2003, 284 с.);
— «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Манарх, асветнік, мецэнат» (Брэст, 2011, 300 с.);
Што ўбачаць госцi свята 15 чэрвеня – загадка. Далучайцеся да свята кнiгi.
