Прэзентацыя кнігі «Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу» на «Кніжных сустрэчах у Мірскім замку»

15 чэрвеня 2019 г. у рамках фестывалю «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» выдавецтва «Народная асвета» правядзе прэзентацыю кнігі «Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу».

Кніга выйшла ў 2019 г. і прысвечана Году малой радзімы.

Прадставіць выданне, адкажа на ўсе пытанні прысутных, яго аўтар — Станіслаў Холеў.

Кніга зацікавіць не толькі краязнаўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, але і тых, хто любіць вандроўкі, рамантыкаў.

Упэўнены, што сустрэча з аўтарам гэтага выдання значна пашырыць кола аматараў краязнаўцаў.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *