Выйшла ў свет чарговае выданне серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”
“Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных” – пад такой назвай у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі” выйшла ў свет чарговае выданне серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”.
Кніга прысвечана адной з самых трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі – масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных. У 1941-1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек.
У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзесяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны.
Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамім, фотакопіямі архіўных дакументаў.