Янез Качыянчыч: Беларусь выдатна правяла Еўрапейскія гульні

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч адзначыў вялікую работу, якую правёў беларускі бок. «Гэтыя гульні праведзены цудоўна, яны з’яўляюцца добрай асновай для правядзення наступных», — сказаў Янез Качыянчыч. Ён падкрэсліў, што Еўрапейскія гульні захоўваюць чысціню ад допінгу і павіншаваў з гэтым усе краіны-ўдзельніцы і арганізатараў.
Падтрымаў прэзідэнта ЕАК старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па Еўрапейскіх гульнях у Мінску Спірас Капралас, падкрэсліўшы, што «II Еўрапейскія гульні перасягнулі ўсе чаканні». Ён сказаў, што спартсмены, спартыўныя федэрацыі і алімпійскія камітэты добра адзываліся аб умовах пражывання, транспартных перавозках, далі высокую ацэнку спартыўным аб’ектам.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *