Сустрэча з пісьменніцай Алесяй Коршак адбылася ў кніжнай краме “Санет”


2 ліпеня ў кніжнай краме “Санет” горада Слоніма прадстаўнікі выдавецтва “Беларусь” правялі творчую сустрэчу з аўтарам кніг “Беларуская міфалогія для дзяцей” и “Беларускія народныя святы для дзяцей” Алесяй Коршак.

Падчас сустрэчы дзеці даведаліся шмат цікавага аб жыцці продкаў, прыродных з’явах, у якія яны верылі і звязвалі з імі многія падзеі ў сваім жыцці. Як яны праводзілі абрады, прадказвалі надвор’е і нават будучыню.

Таксама аўтар правяла віктарыну, у якой хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі самы актыўны ўдзел і прадэманстравалі цудоўныя веды па гісторыі роднага краю. Самыя актыўныя атрымалі прызы.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў крамы выклікала і прэзентацыя кніжных навінак, якую правялі супрацоўнікі выдавецтва “Беларусь”.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *