Тэлеканал Euronews расказаў пра Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту
Адзін з вядучых каналаў навін Еўропы ў сюжэце азнаёміў тэлегледачоў з комплексам у вёсцы Азярцо (Мінскі раён). У матэрыяле расказваецца пра традыцыі беларускай вёскі мінулага, асаблівасці побыту жыхароў.
Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал Euronews заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве. У адпаведнасці з ім еўрапейскі тэлеканал размясціў у сваім эфіры відэаролікі, прысвечаныя Беларусі.
