Беларускія артысты падтрымалі ўдзельнікаў конкурсу «Жывая класіка»
У серыі ролікаў Анатоль Ярмоленка, салістка гурта IOWA Кацярына Іванчыкава, Іскуі Абалян і іншыя вядомыя беларусы чытаюць вершы на роднай мове.
Дарэчы, сёлета ў адборачных этапах конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які ладзяць сумесна Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і «Сталічнае тэлебачанне», узялі ўдзел больш як 13 тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны.
Як адзначаюць арганізатары, гэта рэкорд за ўсе гады правядзення конкурсу. У фінале паэтычнага спаборніцтва, што адбудзецца 31 жніўня ў Слоніме ў межах Дня беларускага пісьменства, выступяць 15 юных чытальнікаў.
Тэлеверсію падзеі, а таксама святочны канцэрт з удзелам папулярных эстрадных артыстаў тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне» пакажа 1 верасня.
Інфармацыя падрыхтавана паводле матэрыялаў газеты «Звязда».
Відэаролік