Кнігарня ”Светач“ знаёміць…

15 жніўня ў Доме кнігі “Светач” адбылася прэзентацыя кніг ”Vale!“ і ”Мінскія абразкі“ краязнаўца і выдаўца Віктара Хурсіка.

За час выдавецкай дзейнасці В.Хурсіка ўбачылі свет больш за 450 назваў кніг, у асноўным краязнаўчыя даследаванні на беларускай мове.

Учора ў кнігарні таксама можна было пазнаёміцца з выданнямі гэтай тэматыкі.

Сярод экзэмпляраў выставы – серыя брашур ”Ведаць свой край – Беларусь“ (14 назваў, аўтары – Алесь Махнач, Уладзімір Цэйкін, Віктар Грыбко, Віктар Скараход і іншыя).

Серыя даведачных кніг для краязнаўцаў Яўгена Анішчанкі была таксама цалкам прадстаўлена на выставе – спісы шляхты беларускіх паветаў і ваяводстваў канца XVIII стагоддзя (усяго 11 паветаў і назваў), а таксама дадаткі да кнігі хронік ”Памяць. Лунінецкі раён“, укладзеныя Таццянай Канапацкай (6 назваў). Чытачы пазнаёміліся з краязнаўчымі выданнямі Міхася Карпечанкі, Уладзіміра Содаля, Мікалая Гайбы, Наталлі Вайцяховіч і іншых аўтараў.

Дакументальная кніга ”Vale!“ — пераможца ў нацыянальным літаратурным конкурсе ў жанры публіцыстыкі. Матэрыялы для яе збіраліся аўтарам шмат гадоў у замежных і беларускіх архівах, гэта адзінае і найбольш поўнае выданне пра дзіцячыя гады, станаўленне светапогляду, грамадскую і палітычную дзейнасць Магдалены Радзівіл з роду Завішаў, якая фінансавала беларускае адраджэнне на пачатку ХХ стагоддзя.

На заканчэнне пісьменнік пазнаёміў чытачоў з навінкай – кніжкай ”Мінскія абразкі“.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *