Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Алесь Масарэнка

У Мінску на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік Алесь Масарэнка, аўтар кніг «На бабровых тонях», «Журавіны пад снегам», «Сонца майго дня», «Баргузінскае лета» і іншых.

Нарадзіўся Аляксандр Герасімавіч у вёсцы Ходарава Слаўгарадскага раёна. Працаваў рэдактарам на беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя» і «Маладосць», выдавецтве «Беларусь».

У сваёй творчасці ён адлюстроўваў багаты жыццёвы вопыт. Шмат працаваў з маладымі літаратарамі. Доўгі час узначальваў літаратурнае аб’яднанне «Крыніцы» пры газеце «Чырвоная змена».

Алесь Масарэнка стварыў часопіс маладых літаратараў «Першацвет», дзе пад яго кіраўніцтвам прайшлі рэдактарскую школу тыя, хто сёння стаў актыўным удзельнікам і арганізатарам літаратурнага працэсу, дэбютавалі са сваімі творамі многія вядомыя сёння пісьменнікі.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *