ЭЎРЫСТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

Эўрыстычныя заняткі прайшлі 18 кастрычніка ў Прэс-цэнтры РУП «Дом прэсы» для студэнтаў першага курса факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці «Друкаваныя СМІ» – у межах вучэбнай дысцыпліны «Тэхналогіі інтэрв’ю» (кіраўнік майстар-класа дацэнт кафедры медыялогіі Т.У.Падаляк).

Намеснік дырэктара РУП «Дом прэсы» – кіраўнік Прэс-цэнтра Фёдар Рамашка расказаў, што ў аснову дзейнасці Прэс-цэнтра закладзены прынцыпы свабоднага руху інфармацыі, журналісцкай салідарнасці, плюралізму меркаванняў. Ён удакладніў дэталі і падрабязнасці арганізацыі прэс-канферэнцый, брыфінгаў, пасяджэнняў «круглых сталоў», прэс-семінараў, прэс-прэзентацый. Вядучы спецыяліст аддзела прэс-канферэнцый Надзея Бародзіч на канкрэтных прыкладах праілюстравала спецыфіку правядзення прэс-мерапрыемстваў на грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную, культурную тэматыку.

Супрацоўнікі Прэс-цэнтра выступілі таксама ў ролі галоўных дзейных асоб імправізаванай вучэбнай прэс-канферэнцыі, адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў-журфакаўцаў.

Фота Дар’і Бузук, студэнткі 1 курса.

Матэрыял падрыхтаваны па інфармацыі факультэта журналістыкі БДУ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *