Новы праект Белтэлерадыёкампаніі і БДУ

«Не вучы вучонага» – пад такой назвай Белтэлерадыёкампанія і БДУ запусцілі сумесны праект. Ён арыентаваны на школьнікаў і папулярызуе навуку сярод моладзі, а таксама дзейнасць маладых вучоных БДУ.

Тэматычная рубрыка выходзіць штотыдзень на тэлеканале «Беларусь 2» па серадах у 15.45 у рамках інтэрактыўнай маладзёжнай праграмы «Пін_код».

Кожны выпуск прысвечаны адной з навуковых сфер гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.

Героі сюжэтаў — таленавітыя дзеці і маладыя вучоныя БДУ, якія спецыялізуюцца на канкрэтным прадмеце.

Падчас баталій героям трэба не толькі прадэманстраваць веды, але і паказаць кемлівасць і нестандартнасць рашэння прапанаванага задання. Пераможцу ў гэтым спаборніцтве вызначыць глядач шляхам адкрытага галасавання ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Унікальнасць праекта – у аўтарскім складзе. Ініцыятыва, канцэпцыя і рэалізацыя праекта цалкам належаць студэнтам БДУ — трэцякурсніцам факультэта журналістыкі Ганне Гукіш і Дар’і Куксе. Кіраўніком праектнага маладзёжнага калектыву выступіла загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алеся Кузьмінава.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *