«Звязда» сустракаецца з сябрамі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
На мінулым тыдні, з 18 па 22 лістапада, у розных населеных пунктах краіны адбыўся шэраг кніжных прэзентацый, якія праводзіў Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках акцыі «Звязда» сустракаецца з сябрамі».
На сустрэчу з чытачамі ў дзіцячую бібліятэку № 22 г.Мінска прыйшоў пісьменнік Дзмітрый Юртаеў са сваёй кнігай «Ни секунды тишины». Аўтар сустрэўся з вучнямі 2 класа сярэдняй школы № 25 г.Мінска.
А ў Петкавіцкай сярэдняй школе юныя чытачы віталі пісьменніцу Ірыну Карнаухаву, якая пазнаёміла ўсіх са сваёй кнігай «Ах, какой сегодня день». Таксама завіталі ў Дзяржынскую раённую бібліятэку, дзе сустрэліся з вучнямі гімназіі № 1 г.Дзяржынска.
Яшчэ адна сустрэча адбылыся ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з вядомай беларускай пісьменніцай Святланай Быкавай. Яна пазнаёміла чытачоў са сваёй кнігай «Солнечный зайчик».
У Іўеўскую раённую дзіцячую бібліятэку і пачатковую школу горада звяздоўцы прыехалі разам з вядомай беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, якая прэзентавала сваю кнігу «Вухуцік. Васільвася».
А ў краме “КнігаПоліс” (г.Мінск, вул.Сурганава, 46) юныя чытачы задавалі пытанні пісьменніку Паўлу Гушынцу, які пазнаёміў дзяцей са сваёй кнігай «Папа, расскажи про меня историю».



Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
