Лідары продажаў у «Белкнізе» сярод кніг айчыннай вытворчасці

Болей як 100 кнігарняў ААТ «Белкніга» за студзень-лістапад 2019 года прадалі 1366 асобнікаў другой кнігі рамана Наталлі Батраковай «Бесконечность любви, бесконечность печали».

Усяго ў рэйтынгу продажаў са 100 кніг знаходзіцца восем кніг Наталлі Батраковай. Іх выдавец – «Икселент». Калі скласці колькасныя паказчыкі продажаў кніг Н.Батраковай у сетцы «Белкніга», то лічба будзе роўнай 2466. Паказчык дастаткова ўнушальны. Улічыце пры гэтым, што другое і трэцяе месца займаюць «хіты» продажаў у 442 і 432 экзэмпляры. Імі сталі «Залатыя правілы народнай культуры» і «Буквар для дашкольнікаў».

Творы каго з сучасных пісьменнікаў лідзіруюць сярод продажаў «Белкнігі»? Віктара Марціновіча, Андруся Горвата, Святланы Алексіевіч, Міраслава Адамчыка, Міколы Маляўкі, Людмілы Рублеўскай, Ганны Севярынец, Віктара Корбута.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *