Рэдакцыя часопіса “Бярозка” гэтым разам была ў Дзіцячай бібліятэцы №2 горада Мінска

Пагутарылі пра мову, паразважалі пра тое, хто і чаму сёння гутарыць па-беларуску, пра тое, што мы любім і якія рэчы лічым самымі значнымі ў самахарактырыстыке! Распавялі пра нашы конкурсы і рубрыкі, расказалі, як з намі супрацоўнічаць, і пагулялі ў літаратурную гульню, якую таксама можна прыкласці і да нашага паўсядзённага жыцця. Зацікавіліся, як гэта можа быць? Запрашайце!

Чаму мы ахвотна прыязджаем на розныя пляцоўкі – у вашы школы і бібліятэкі? Гэта магчымасць сустрэцца з тымі, хто чытае нас, і з тымі, хто яшчэ не чытае, але хуткім часам, мабыць, зразумее, што хоча.

Для вас гэтыя сустрэчы – магчымасць распавесці, чаго вам не хапае і што вы хочаце бачыць у інтэлектуальным падлеткавым часопісе, а для нас – магчымасць даведацца, што рабіць, каб тое, што мы робім, было цікава і карысна менавіта вам.
З любоўю,
мы робім тэксты для вас,
часопіс “Бярозка”.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *