Рэдакцыя часопіса “Бярозка” з нагоды юбілею завітала ў Дзіцячую бібліятэку №10 горада Мінска

95 год — гэта, канешне, нагода пагутарыць пра часопіс і яго гісторыю. Але таксама і нагода распавесці пра тое, што ў часопісе адбываецца зараз. Гісторыя не існуе без сувязі з сучаснасцю: нешта застаецца, а нешта змяняецца, мадэфікуецца, каб паспяваць за часам, — з новымі тэмамі, новымі рубрыкамі і новымі конкурсамі.

Што мы рабілі ўчора ў бібліятэцы? Знаёміліся з вучнямі сярэдняй школы №13 горада Мінска, гутарылі пра нашыя конкурсы і рубрыкі, расказалі, як з намі супрацоўнічаць, бо мы памятаем, што падлеткі — гэта адначасова і наша аўдыторыя, і нашы аўтары. І мы памятаем, што мы роўныя. Бо, калі тыя людзі, што спачатку слухалі нас падчас сустрэчы, прыходзяць пісаць тэксты як аўтары і аўтаркі, мы становімся ў тым ліку калегамі.

Хочаце таксама пагутарыць, паспрачацца ці даведацца пра штосьці новае — пра сябе ці пра нас? Запрашайце!

З любоўю,

Мы робім тэксты для вас,

Часопіс “Бярозка”.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *