Бібліятэчныя сустрэчы са «Звяздой»

20 снежня ў рамках акцыі «Звязда» – дзецям!» на базе 22-й бібліятэкі горада Мінска адбылася творчая сустрэча з пісьменікам Уладзімірам Мазго, які прэзентаваў сваю кнігу «Слоны с Луны». Вучні 3-х класаў 25-й мінскай школы атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага паэта, лаўрэата літаратурных прэмій.

Уладзімір Мінавіч напісаў нямала дзіцячых кніг, сярод іх – «Слоны с Луны», «Прыгоды марахода», «Вавёркі лушчаць зоркі» і іншыя.

На сустрэчу з юнымі чытачамі паэт прынёс вершы і анаграмы, а хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі і слухалі вершы. На заканчэнне сустрэчы ўсе госці атрымалі падарункі і, вядома, аўтограф пісьменніка.

Варта нагадаць, што аўтарамі Выдавецкага дома «Звязда» з’яўляюцца такія вядомыя дзіцячыя пісьменнікі, як Алесь Бадак, Мікола Чарняўскі, Галіна Пшонік, Алена Масла, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Ліпскі, Віктар Ляскоўскі і іншыя.

Сустрэчы працягваюцца!

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *