XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: прэзентацыі ад «Акадэмкнігі»

З 5 па 9 лютага ў Мінску па праспекце Пераможцаў, 14 пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.

У праграме – прэзентацыі новых кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з пісьменнікамі, самыя розныя іншыя творчыя імпрэзы. Асобныя мерапрыемствы плануе і калектыў сталічнай «Акадэмкнігі».

– У межах праграмы чарговай кніжнай выстаўкі, – расказвае дырэктар кнігарні Вольга Глухоўская, – мы збіраемся пазнаёміць наведвальнікаў з некаторымі навінкамі. Будзе прэзентаваны пераклад Джэрома К. Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі». Беларускае пераўвасабленне знакамітага твора ажыццявіў Павел Касцюкевіч. Ганна Севярынец пазнаёміць з грунтоўным выданнем, дзе пад адной вокладкай змешчаны тры тэксты легендарнага пушкінскага «Яўгенія Анегіна», у тым ліку – і пераклад Аркадзя Куляшова. А вядомы паэт Дзмітрый Строцаў прэзентуе свой зборнік вершаў «Отец и сын».

Прыклад «Акадэмкнігі» паказальны яшчэ і ў тым плане, што многія мінскія кнігарні таксама вылучаюць да выстаўкі свае праграмы. Між іншым, у дні працы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу многія мерапрыемствы пройдуць і на пляцоўках па-за межамі Пераможцаў, 14: у саміх кнігарнях, у музеях, бібліятэках, тэатрах. Галоўная адметнасць: у першую дэкаду лютага кніга будзе сапраўднай гаспадыняй культурнага жыцця.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *