ЗША як краіна — цэнтральны экспанент Мінскай кніжнай выстаўкі

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з Часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.

Размова ішла пра ўдзел дэлегацыі ЗША ў чарговай Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы ў якасці краіны — цэнтральнага экспанента. Дарэчы, выстаўка адбудзецца 5—9 лютага 2020 года. Спадарыня Джэніфер Мур падрабязна расказала аб праграме працы на стэндзе, плошча якога складзе 200 квадратных метраў.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч зазначыў, што ў Беларусі добра ведаюць амерыканскую літаратуру, часта выдаюць кнігі пісьменнікаў ЗША ў перакладзе на рускую і беларускую мовы. Многія з гэтых выданняў якраз і будуць прадстаўлены на кніжнай выстаўцы. З апошніх кніг — «Лісце травы» Уолта Уітмена (дарэчы, ужо не першае перавыданне перакладаў, якія здзейсніў у свой час лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янка Сіпакоў).

Удзел у сустрэчы браў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, іншыя службовыя асобы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *