Літпрэмія «Дэбют» прымае заяўкі
Працягваецца прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У 2020-м годзе прэмію за лепшую дэбютную кнігу на беларускай мове (папяровую або лічбавую) уручаць дзясяты раз.
Намінацыі:
«Паэзія»,
«Проза»,
«Мастацкі пераклад».
Для ўдзелу неабходна да 31 студзеня 2020 запоўніць адмысловую электронную форму, даслаць на адрас belpencentre@gmail.com электронную версію кнігі з тэмай «Дэбют», накіраваць на адрас офіса Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906, званіць у дамафон 47) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце.
Увага! Да ўдзелу прымаюцца дэбютныя кнігі на беларускай мове або ў перакладзе на беларускую мову. Узроставае абмежаванне – 35 гадоў.