Супрацоўнікі часопіса “Беларусь.Belarus” узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі
За добрасумленную плённую працу ў сродках масавай інфармацыі, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса “Беларусь.Belarus” узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь наступныя супрацоўнікі часопіса “Беларусь.Belarus” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”:
Харкоў Віктар Міхайлавіч — галоўны рэдактар;
Ждановіч Валянціна Міхайлаўна — адказны сакратар;
Старажэнка Таццяна Генадзьеўна — рэдактар аддзела.