31 студзеня ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол, прымеркаваны да XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, на тэму: «Развіццё сучаснай маладой літаратуры: падтрымка юных талентаў у Рэспубліцы Беларусь»

Вячаслаў Караткевіч распавёў пра тое як міністэрства адукацыі, працуючы са школьнікамі, падтрымлівае маладыя таленты: “Праводзяцца такія мерапрыемствы як, напрыклад, Рэспубліканскія алімпіяды па беларускай і рускай мовах і літаратурах, ці Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару. Менавіта гэтыя конкурсы дазваляюць выявіць таленавітых людзей, якія здольныя даследаваць і ацэньваць літаратуру. Вельмі часта аб’ектамі такіх ацэнак робяцца творы маладых сучасных аўтараў”.

Алег Зайцаў адзначыў трывожную тэндэнцыю змяншэння колькасці маладых празаікаў і паэтаў, якую ён заўважыў, працуючы ў журы літаратурных конкурсаў: “у вялікую літаратуру маладыя людзі не надта спяшаюцца, бо выдатна разумеюць, што статус пісьменніка сёння няпросты і не заўсёды зразумелы. Мастацкім словам сёння цяжка зарабляць дастаткова. Па меры магчымасцяў мы дапамагаем маладым аўтарам, але не ствараем для іх цяплічных умоў, каб яны зразумелі, што пасля першай кнігі на іх слава і грошы не наваляцца, што давядзеццамнога працаваць і гэта не гарантуе, што яны стануць вядомымі і патрапяць у вялікую літаратуру, бо ў кожным пакаленні існуюць тысячы пісьменнікаў, але застаюцца ў гісторыі толькі дзясяткі імёнаў”.

Міхась Пазнякоў распавёў пра ўдзел Саюза Пісьменнікаў Беларусі ў лёсах маладых літаратараў. Сталыя, вопытныя празаікі і паэты з задавальненнем бяруць пад крыло пачаткоўцаў, якіх знаходзяць праз літаратурныя конкурсы, публікацыі ў літаратурных выданнях, звароты ў выдавецтвы. Супольна з партнёрамі СПБ выдае калектыўныя зборнікі паэзіі, дапамагае з выданнем кніг, прасоўвае маладых пісьменнікаў праз пастаноўкі тэатра паэзіі і іншыя літаратурныя імпрэзы.

Святлана Воцінава падкрэсліла, што ўся праца часопіса “Маладосць” звязаная з падртымкай юных талентаў, якіх шукаюць не толькі на філалагічных факультэтах ці сярод будучых журналістаў, але і сярод медыкаў, лінгвістаў, прадстаўнікоў тэхнічных спецыяльнасцяў. У межах падпісной кампаніі рэдакцыя запусціла праект “Маладосць: больш, чым часопіс”, мэта якога – праз анкетаванне знайсці новых пазаштатных супрацоўнікў – не толькі пісьменнікаў, але і дызайнераў, фатографаў. Рэдакцыя таксама выступае суарганізатарам розных літаратурных конкурсаў, праз якія выяўляе і прыцягвае да супрацоўніцтва маладыя таленты.

Здымак Прэс-цэнтра

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *