Прэзентацыя дзіцячых кніг у «Светачы»

Сярод іншых мерапрыемстваў XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу – і тыя прэзентацыі, аўтограф-сесіі, іншыя імпрэзы, якія пройдуць у розных кнігарнях горада.

Адна з такіх імпрэз адбудзецца 8 лютага ў Доме кнігі «Светач»: дзіцячая пісьменніца Кацярына Цімашпольская прэзентуе серыю кніг «Школа Каці Яршовай» і трылогію пра Міцю Цімкіна. Цікаўных да творчасці К.Цімашпольскай чытачоў «Светач» запрашае ў госці а 12-й гадзіне.

А на наступны дзень, 9 лютага, ужо на выставачнай пляцоўцы па праспекце Пераможцаў, 14 з 12-і да 13-і гадзін – на Расійскім нацыянальным стэндзе пройдзе «публічная размова» «Дзіцячая літаратура Расіі сёння. Трэнды і навінкі».

Крыніца: sozvuchie.by

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *