Людміла Рублеўская: Новая публікацыя – па-за межамі Беларусі

Прастора беларуска-ўзбекскіх літаратурных сувязяў істотна пашыраецца за кошт публікацыі перакладаў твораў узбекскіх пісьменнікаў на беларускую мову.

Як прыклад – вершы ўзбекскіх паэтаў у альманаху «Далягляды», на старонках газеты «Звязда», у часопісе «Беларусь». А зусім нядаўна і ва Узбекістане з’явілася публікацыя, якая, несумненна, стане цаглінкай для развіцця беларуска-ўзбекскіх літаратурных сувязяў. У 11-м нумары часопіса «Саодат» («Шчасце») за 2019 год надрукавана апавяданне Людмілы Рублеўскай «Металічная кнопка» ў перакладзе на ўзбекскую мову Рысалат Хайдаравай.

Вядомая пісьменніца, як і яе беларуская калега, займаецца гістарычнай прозай. Ужо не аднойчы спадарыня Рысалат наведвала Беларусь. І апавяданне, па яе словах, пераклала з вялікай ахвотай. На ўзбекскай мове назва твора гучыць наступным чынам: «Хійла», што ў зваротным перакладзе азначае «Вераломная».

Наклад часопіса «Саодат» – 8 тысяч асобнікаў.

Крыніца — sozvuchie.by.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *