«Бярозка» збіраецца ў вандроўку!

Вандроўны набор рэдактараў «Бярозкі»: заплечнік, нататнік, слухаўкі, стос часопісаў і выдатны настрой.
Нас мала што можа парадаваць так, Як радуе вандроўка. Цягнікі, маршруткі, аўтобусы вязуць нас у новыя месцы, да новых людзей. Пакуль — незнаёмых, але праз пару гадзін нам не захочацца развітвацца. Мы захапляемся ўсімі, каго сустракаем. Мы любім усіх, хто чакае нас у сваіх школах і бібліятэках.
У сакавіку нас чакаюць у Пухавічах, Барысаве і Мядзелі. У красавіку — яшчэ недзе, толькі мы пра гэта яшчэ не ведаем 🙂 Калі вы хочаце бачыць Бярозку ў сваёй школе, бібліятэцы ці на нейкай іншай пляцоўцы, пішыце — каб Бярозка і Чытач сустрэліся, бо разам усё ж лепш 🙂

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *