Сустрэча з журналістамі і крытыкамі газеты «Літаратура і мастацтва» адбылася ў БДУ

У межах кластара культурнай скіраванасці кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі была праведзена сустрэча з журналістамі і крытыкамі газеты “Літаратура і мастацтва”, выпускнікамі спецыяльнасці “Літаратурная работа (Творчасць)”.

Дар’я Смірнова і Данііл Лысенка абмеркавалі са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта журналістыкі стратэгіі газеты і магчымасць сумесных праектаў. Таксама маладыя спецыялісты падзяліліся досведам працы і падказалі, з чаго можна пачаць супрацоўніцтва з выданнем.

Дар’я Смірнова расказала пра разнастайныя існуючыя падыходы да напісання рэцэнзій на кнігі, а Данііл Лысенка зацікавіў аўдыторыю расповедам пра сваю аўтарскую, крыху правакатыўную крытычную рубрыку пад назвай «ЛІМб».

У межах сустрэчы былі абмеркаваны праблемы сучасных друкаваных выданняў і магчымыя шляхі іх вырашэння. Мерапрыемства арганізавана дацэнтам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Часнок Ірынай Чаславаўнай.

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *