Дзясяткі краін, сотні пісьменнікаў…

На старонках літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў – у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман» –у 2019 годзе прадстаўлены пераклады з нацыянальных літаратур амаль 40 краін, ад Азербайджана да Эквадора. Усяго на беларускай і рускай мовах змешчаны творы болей як 200 аўтараў.

Класікі і сучаснікі, паэты і празаікі з розных куточкаў свету – яны прадстаўляюць жыццяпіс сваіх народаў і краін, расказваюць пра сваё светабачанне тых працэсаў, што адбываюцца на планеце і выключна ў іх нацыянальным свеце. Што цікава, беларускія перакладчыкі многія тэксты пераўвасобілі з мовы арыгінала, а не выкарыстоўваючы рускую як мову-пасрэдніцу. Гэта датычыцца і публікацый твораў пісьменнікаў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Іспаніі, Кітая, Літвы, Македоніі, Новай Зеландыі, Польшчы, Сербіі, Славакіі, Украіны, Чарнагорыі.

Шмат у якіх выпадках публікацыі твораў іншаземных аўтараў паспрыяла і тое, што пісьменнікі з іншых краін пабывалі ў Беларусі, непасрэдна пазнаёміліся з беларускімі паэтамі, празаікамі, перакладчыкамі. Як, напрыклад, – азербайджанскі драматург і празаік Камран Назірлі, іспанская паэтэса Анхела Эспіноса Руіс, казахскія пісьменнікі, літаратуразнаўцы Бахытжан Канап’янаў, Святлана Ананьева, Нурдаулет Акыш, літоўскі дзіцячы пісьменнік Яронімас Лауцюс, марыйская пісьменніца Святлана Архіпава, башкірскі літаратар Закі Алібаеў, калмыцкая паэтэса, перакладчыца, літаратуразнавец Рыма Ханінава.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *