Падлеткаў запрашаюць прыняць удзел у літаратурным конкурсе «Думкi&малюнкi»

Яго арганізатарам выступае мясцовы адукацыйны фонд «Новая школа».

Улічваючы, што зусім хутка распачнуцца вясновыя канікулы, конкурс можа паслужыць выдатнай матывацыяй для таго, каб правесці вольныя дні карысна і цікава, заняўшы сябе творчасцю і раскрыўшы свой талент. Удзел у ім могуць прыняць навучэнцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.

Ад канкурсантаў патрабуецца стварыць арыгінальны празаічны або паэтычны тэкст на беларускай або рускай мовах (аб’ёмам да 3000 друкаваных знакаў) і да 16 мая накіраваць яго разам з анлайн-заяўкай па наступнай спасылцы.

Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс некалькі літаратурных работ, але не больш за пяць. Дасланыя работы не рэцэнзуюцца. Конкурсныя работы будуць ацэньвацца журы ў перыяд з 17 мая па 17 чэрвеня 2020 года.

Журы будзе звяртаць увагу на мастацкі ўзровень работы, стыль, глыбіню зместу, наяўнасць літаратурных элементаў у тэксце (сюжэту, дыялогаў, метафар і г.д..), мову твора, самастойнасць выканання (адсутнасць клішэ і канцылярызмаў), яркасць вобразаў, арыгінальнасць.

Літаратурныя работы пераможцаў конкурсу будуць праілюстраваныя прафесійнымі мастакамі і выдадзены ў фармаце кнігі. Прызёры таксама атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў!

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, уключаючы правілы і патрабаванні да твораў, апублікаваная арганізатарамі на афіцыйных пляцоўках конкурсу ў сацыяльных сетках.

Падрыхтавана па матеріалам «Звязда»

Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *