Інструкцыя па стасунках з бацькамі

«Бясконцы цягнік» (Infinity Train) — амерыканскі мультсерыял Дэніса Оўэна, які быў выпушчаны ў 2019 годзе на студыі CartoonNetwork і ўключае дзесяць эпізодаў па 11 хвілін. Мультсерыял распавядае пра Цюльпану, дзяўчыну-падлетка, якая цікавіцца стварэннем камп’ютарных гульняў і хоча трапіць у летнік для праграмістаў. Спрабуючы дабрацца да яго, Цюльпана становіцца пасажыркай незвычайнага цягніка: у ім няма канца, а ў кожным вагоне свой свет са сваімі праблемамі і загадкамі. Разам са сваімі новымі сябрамі робатам РазРазам і коргі Аціусам Цюльпане давядзецца разгадаць не адну галаваломку, каб адшукаць Сцюарда — адзінага, хто можа дапамагчы гераіні сысці з цягніка.
Чырвонай ніткай працягнутая скрозь усю гісторыю тэма страты блізкага чалавека, што раскрываецца ў лёсах дзвюх гераінь — юначкі Цюльпаны і сталай Амеліі.
«Бясконцы цягнік» не баіцца казаць пра сям’ю, дзе бацькі разышліся. Развод можна нават назваць яшчэ аднім дзеючым персанажам мультсерыяла. Цюльпана — дзіцё, чые бацькі разыходзяцца, і пагаршэнне стасункаў паміж імі гераіня ўспрымае як эмацыйную страту двух самых блізкіх людзей. Фізічна яны застаюцца разам з ёю, але разрыў стасункаў «муж — жонка» ва ўспрыманні Цюльпаны разрывае стасункі «дзіцё — бацькі». Часта праблемы бацькоў становяцца праблемамі дзяцей. І дзеці, якія трапілі ў такую сітуацыю, пачынаюць вінаваціць сябе. Як і Цюльпана.
У Амеліі страта блізкага чалавека адчуваецца інакш: яе каханы памёр, і яго больш няма побач ні эмацыйна, ні фізічна. Гэтыя страты цяжка перажываюцца гераінямі, але выйсці з гэтых тупікоў яны знаходзяць розныя.

Яўгенія Габец
Матэрыял цалкам чытайце ў новым нумары часопіса «Бярозка»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *