Запрашаем на «Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» у Доме кнігі «Светач»

7 мая а 12-й гадзіне ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца чацвёртая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прымуць удзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Тэма сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы». Наколькі мы ведаем Уладзіміра Караткевіча, яго літаратурныя здабыткі і ці можна знайсці новае ў яго творчасці? Аб гэтым і пойдзе размова.

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *