Што такое бёрдвочынг?

Бёрдвочынг – гэта назіранне за птушкамі. 

Нават калі вы жывяце ў горадзе, то можна паглядзець на бліжэйшыя кусты і дрэвы каля дома, а потым  — што адбываецца ў найбліжэйшым парку, дзе быццам бы не было чаго рабіць. І гэта тая актыўнасць, дзе можна вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю, нават калі вы вырашылі выбрацца паляваць на птушак разам з сябрамі.

Які праект:

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» – буйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі. Гэта больш за 2500 удзельнікаў і валанцёраў, больш за 40 000 прыхільнікаў, 14 аддзяленняў і больш за 130 школьных клубаў (калі захопіцеся, то можна сваю школу паварушыць) па ўсёй краіне.

АПБ – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі Birdlife International, якая аб’ядноўвае арганізацыі са 120 краін свету.

Што робіць:

  • Вывучае і заховае біяразнастайнасці, асабліва разнастайнасці дзікіх птушак;
  • Выяўляе, вывучае, захоўва і (пры неабходнасці) аднаўляе прыродныя тэрыторыі, важныя для захавання біяразнастайнасці, асабліва для дзікіх птушак;
  • Захоўвае прыродныя экасістэмы;
  • Заахвочвае захоўваць біяразнастайнасць, павышае экалагічную свядомасць насельніцтва;
  • Садзейнічае ўстойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.

 

Як далучыцца:

  • знайсці месца, дзе тусуецца досыць птушак (нават калі гэта нехта трывіяльны, бо, калі прыглядзецца, нічога трывіяльнага няма);
  • паглядзець на сайце АПБ, што гэта за птушкі (там і галасы можна паслухаць!);
  • глядзець, як птушкі стасуюцца адна з адной, што ядуць, з кім жывуць у згодзе;
  • запісаць, што знайшлі ў нататкі (ці можна спампаваць круты дадатак на тэлефон);
  • прайсціся па старонках АПБ у сацсетках, каб сачыць за чужымі назіраннямі ў інстаграме і карыстацца стыкерамі ад Лу у тэлеграме.

Навошта вам гэта рабіць:

— даведацца пра тое жыццё, што адбываецца вакол вас, а вы і не заўважалі,

— палюбіць тых птушак, пра якіх можна клапаціцца потым, зімой – падкормліваць і домікі рабіць;

— бяспечна займацца нечым на вуліцы нават разам з сябрамі (памятаем: сацыяльная дыстанцыя!);

— знайсці такіх самых зацікаўленых, у каго назіранні ў бліжэйшым парку па графіку, каб стасавацца – абменьвацца досведам, разам ладзіць сустрэчы, займацца валанцёрствам ці проста падысці і запытацца “а вось я не магу схапіць тую птушку, не ведаеш, дзе тут у нас у парку шукаць”.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *