Маленькія жанчыны

Галоўная гераіня Джо з фільма Грэты Гервіг «Маленькія жанчыны» – пісьменніца-бунтарка з моцным характарам. Яна адчувае на сабе прэсінг грамадства, але яно не здольная яе зламаць. Гэтая дзяўчына мацней характарам за любога мужчыну ў гэтым фільме.

Кадр з фільма «Маленькія жанчыны»

Рэжысёрскі дэбют Грэты Гервиг «Лэдзі Берд» таксама быў пра сталенне жанчыны. Абодва фільмы падобныя не толькі тэмай, але і галоўнымі гераінямі – творчыя бунтаркі з характарам, якіх іграе адна і тая ж актрыса Сірша Ронан.

Фільм «Маленькія жанчыны» – экранізацыя кнігі пра пісьменніцу і яе раман, у якім яна распавядае пра сваё дзяцінства і сталенне. У фільме кадры з яе цяперашняга жыцця чаргуюцца з яе дзіцячымі ўспамінамі, на падстве якіх яна стварае сваю гісторыю. Героі рамана – гэта сям’я пісьменніцы: яе сёстры і бацькі. Старэйшая сястра Мэг вельмі разважлівая і марыць стаць актрысай. Далей па старшынстве ідзе Джо – апавядальніца гісторыі, потым Бэт, якая неверагодна любіць музыку і якая гатова ахвяраваць сабой дзеля іншых людзей. Самая малодшая Эмі. У яе дзве мары – стаць вялікай мастачкай і знайсці сабе багатага мужа, каб яе сям’я ні ў чым не мела патрэбу. У фільме можна адсачыць паэтапны працэс сталення дзяўчынак: як яны праходзілі праз першае каханне, безадказныя пачуцці, аддаленне блізкага чалавека, смерць сябра і як яны мяняліся. Нягледзячы нават на тое, што дзеянне ў фільме адбываецца ў 1860-х гадах у ЗША, фільм цікавы і цяпер. Мы можам з героямі прайсці праз усе этапы сталення, пасуперажываць ім і зразумець, як дзейнічаць у складаных сітуацыях.

Узгадваецца гэтаксама дзяцінства. Я апрануты – на мне чаравікі, куртка. І калі я ўжо хачу выходзіць з дому, мама мне крычыць з кухні: «Надзень шапку» – не хачу, супраціўлюся, але апранаю. Але мама ж не ведае: цёпла мне там, горача ці холадна? Ніхто, акрамя мяне, у прынцыпе, ня ведае. І так заўсёды адбываецца, калі на цябе ціснуць, ігнаруюць твае жаданні, нават калі так робяць дзеля твайго ж шчасця.

Такі ціск аказвала і цётка на сясцёр, падштурхоўваючы іх да шлюбу і распавядаючы, як павінна паводзіць сябе дзяўчына. Толькі шлюб неяк больш сур’ёзна, чым шапка. Яна разумее, што ў тым грамадстве, дзе яна жыве, жанчына можа быць шчаслівая, толькі калі выйдзе замуж за багатага чалавека. Цётачка транслюе ўсе каштоўнасці таго грамадства, таму яна кажа ад яго імя.

 

Максім Жук

Матэрыял цалкам чытайце ў майскім нумары часопіса «Бярозка»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *