Навінка ад «Звязды»

У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга Міколы Мятліцкага «Існасць».

Велічы гераічнай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сутнасці нашага пасляваеннага мірнага жыцця прысвяціў сваю новую кнігу паэзіі «Існасць» лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь паэт Мікола Мятліцкі.

Аўтар звяртаецца да мінулага, значных гістарычных падзей, якія прыадкрывае заслону будучыні. Асаблівая ўвага чытача скіравана на дасягненні незалежнай Беларусі, якая намаганнямі многіх пакаленняў здзейсніла галоўны запавет народнага песняра Янкі Купалы — заняла «свой пачэсны пасад між народамі».

Для шырокага кола чытачоў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *