Дайце падлетку пачытаць тое, што ён хоча

Як уплывае кіно на літаратуру? Пра якія сусветы думаюць беларусы? Усе адказы ў фантастычнай кнізе Аліны Длатоўскай «Арнаменты».

У далёкія часы бог Пярун надзяліў звышздольнасцямі некаторых беларусаў для таго, каб яны захоўвалі раўнавагу паміж звычайнымі людзьмі і нячысцікамі — лесунамі, дамавікамі і яшчэ мноствам іншых. Ён стварыў для іх асобны свет, з якога яны могуць перамяшчацца на Зямлю. Але ў сучасным Мінску звычайныя людзі забыліся на нячысцікаў, Перуна і звышлюдей, а «звышбеларусы» забыліся пра неабходнасць раўнавагі і пачалі знішчаць усю нечысць. Таму тыя захацелі адпомсціць людзям, пачалі рабіць яшчэ больш паскудстваў, чым раней. Яны задумалі нешта сур’ёзнае. Але што? На гэта спрабуюць адказаць два чалавекі — знахар Міхась і воін з іншага свету Усевалад, адначасна абараняючы людзей ад нападаў нечысці.

Гэта ўжо другая кніга пісьменніцы пасля «Гена зямлі», дзе таксама фэнтэзі спалучаецца з алюзіямі на папулярныя творы мастацтва і элементамі беларускага фальклору.

У кнізе тры лініі, якія развіваюцца паралельна: асноўная і дзве пабочныя, якія адбываліся пяць гадоў таму: адна — з Міхасём, іншая — з Усеваладам. Асноўная лінія будуецца як сезон серыяла «Звышнатуральнае». Тут чытач паступова пазнае герояў, крыху занураючыся ў іх характары, але больш значнымі тут апынаюцца незвычайнасці. І толькі ў другой палове кнігі нас цікавяць больш міжасобасныя адносіны двух хлопцаў, калі ў іх стасунках нешта пачынае змяняцца. У канцы яны сутыкаюцца з тым, што ўсім вакол пагражае велізарная небяспека. І толькі яны могуць дапамагчы. Адначасовы пераказ і кнігі, і першых двух сезонаў серыяла «Звышнатуральнае». А каго нагадвае Усевалад з велізарнай ганарлівасцю, які ўмее толькі змагацца, хавае свае пачуцці? Гэта ж Дын Вінчэсцер. А да каго падобны больш жаласлівы і таямнічы Міхась? Выліты Сэм. Аўтарка сама і згадвае пра гэтае падабенства двойчы ў тэксце, калі іранізуе з сябе.

Максім Жук

Цалкам пра кнігу Аліны Длатоўскай можна даведацца ў чэрвеньскім нумары часопіса «Бярозка»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *