19.06|11.00 Прэс-канферэнцыя «Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга».
19 чэрвеня 2020 года ў 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга».
Удзел прымаюць:
- Дашкевіч Юлія Андрэеўна – намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”;
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая – беларуская пісьменніца;
- Мінчукова Таццяна Уладзіміраўна – вядучы бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі;
- Ганушкіна Бажэна Юр’еўна – адказны сакратар часопіса “Полымя”.
Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок, не «глючыць». А яшчэ ён дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, гуляць у настольную гульню і вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлівых і актыўных карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак…
Увага! Гэты ўнікальны гаджэт вы зараз трымаеце ў руках! Кніжная фея прыдумала і стварыла кнігу, у якой удалося спалучыць экран гаджэта і папяровыя старонкі! Адкладзіце свае смартфоны, сябры, і пазнаёмцеся з сімпатычным віртуальным героем, якога ведае ўвесь свет, а ўвасобіўся ён у новай кнізе беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Арганізатарамі мерапрыемства будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы» па спасылцы, таксама будзе магчымасць праглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства.
Падпісвайцеся на наш канал і выкарыстоўвайце відэакантэнт для напісання артыкулаў у сваіх выданнях.
Запрашаем да ўдзелу!
Электронная аккредитация
Акрэдытацыя па тэл .: 287-18-46, 287-18-34, 8 (029) 188 88 98 (Вайбер)
Сачыце за інфармацыяй на нашых сайтах: