Гісторыя Канстанцінаўскай Святыні
Мая малая радзіма – вёска Канстанцінава, што на Глыбоччыне Віцебскай вобласці. Зусім звычайная вёсачка, але я люблю яе прыгожыя краявіды, цікаўлюся таемным мінулым. У маёй вёсцы ёсць мураваны касцёл. Ён мяне зачароўвае і прываблівае сваёй цікавай гісторыяй.
Канстанцінаўскі касцёл пачынае свой летапіс з 1648 года – менавіта такі год выбіты на крыжы, які быў усталяваны на касцёле. Гэты факт дае падставу меркаваць, што Канстанцінаўскаму касцёлу ўжо больш за 350 гадоў. Першыя пісьмовыя згадкі пра Канстанцінаўскую Святыню, якія дайшлі да нашага часу, датуюцца 1768 годам.
Мілана, Прыедзеслайпа,
6 клас Карабоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы імя Р.І. Мацеюна, Глыбоцкі раён
Цалкам тэкст можна прачытаць ў чэрвеньскім нумары часопіса «Бярозка»