Нашы ў прэсе Украіны
Імя беларускага паэта і перакладчыка, рэдактара аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Міколы Адама прагучала ў газеце вярхоўнай Рады Украіны “Голас Украіны”.
У публікацыі гаворыцца пра выхад паэтычнага зборніка Міколы Адама «Небо на столі», вершы з якога перакладзены на ўкраінскую мову паэткай Марыяй Слабадзянік.
У літаратурным жыцці Украіны Мікола Адам з’явіўся дзякуючы перакладу прозы вядомай карпацкай пісьменніцы Марыі Вайно. Пераклады з украінскай мовы твораў паэзіі і прозы ў апошнія гады былі зроблены М.Адамам і для часопісаў «Маладосць» і “Полымя”. Прыемна, што абодва гэтыя выданні згадваюцца ў публікацыі.
Творчасць Міколы Адама, яго паэтычная і перакладчыцкая дзейнасць ацэнена украінскімі літаратарамі і чытачамі даволі высока: ён атрымаў Літаратурную прэмію Міколы Бідэнкі, Міжнародную літаратурную прэмію імя Грыгорыя Скаварады і іншыя адзнакі.
Новыя пераклады Міколы Адама з ўкраінскай мовы чакаюць чытачоў жнівеньскага нумара “Маладосці”. Сяброўства і супрацоўніцтва з літаратарамі Украіны, такім чынам, працягваецца.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».