18 чэрвеня 2020 года адбылася прэс-канферэнцыя “Фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: добрыя традыцыi ў новым фармаце”.

18 чэрвеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: Фестываль Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку: добрыя традыцыi ў новым фармаце.

 Удзел прынялі:

  • Лукашутэ Вікторыя Альгімантаўна – рэферэнт упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь;

  • Лойка Аляксандр Часлававіч – дырэктар Установы “Музей “Замкавы комплекс “Мiр”;

  • Зміева Ала Барысаўна – дырэктар выдавецтва “Навуковы свет”, куратар выстаў, арт-дырэктар культурнага праекта Art librum, партнёр свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, член Кіруючай Рады ICOM Belarus.

20 чэрвеня 2020 года ў Мірскім замку пройдзе II фестываль гістарычнай кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Месца правядзення свята выбрана не выпадкова. Мірскі замак – унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У розны час замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі, у ліку якіх былі асветнікі і мецэнаты, якія падтрымлівалі кніжную справу на беларускіх землях.

На прэс-канферэнцыі Вікторыя Лукашутэ паведаміла, што адкрыецца фестываль тэатралізаванай сустрэчай гасцей ва ўнутраным двары замка, а працягнецца касцюміраваным прадстаўленнем у суправаджэнні Народнага ансамбля старадаўняй музыкі “Контрданс” у Сталовай хаце музейнага комплексу. Потым гасцей свята запросяць на адкрыццё выставы мастака Юрыя Крупянкова “Памяці мястэчка”.

У сваю чаргу Аляксандр Лойка адзначыў, што ўлічваючы эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, большасць мерапрыемстваў, запланаваных у праграме фестываля кнігі, пройдзе ў камерным, лаканічным фармаце, з разлікам, што асноўная іх аўдыторыя будзе ў Інтэрнэт-прасторы. Плануецца праводзіць анлайн-трансляцыі ўсіх мерапрыемстваў свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” на YouTube-канале РУП «Дом прэсы». Таксама Аляксандр Часлававіч нагадаў, што ў Вялікай канферэнц-зале пісьменнікі, дзеячы нацыянальнай культуры збяруцца на паседжанне круглага стола “Замкавы комплекс “Мір” – аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА”. Завершыцца свята правядзеннем яшчэ аднаго круглага стала – “Кнігі – сведкі гісторыі”.

У завяршэнні мерапрыемства Ала Зміева запрасіла ўсіх гасцей свята наведаць таксама такія цікавыя выставы як “500 год. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі”, “Рэтраспектыва беларускага экслібрыса”, “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Беларусі і Эстоніі”.

Чым ўразіць гасцей фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”? Якія асаблівасці фестывалю чакаць у гэтым годзе? Колькі гасцей плануе прыняць свята? І ў які час пачнецца анлайн-трансляцыя мерапрыемстваў фестывалю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выступленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс-канферэнцыі па спасылцы

Бародзіч Надзея

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *