19 чэрвеня 2020 года адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга”

19 чэрвеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга.

 Удзел прынялі:

  • Дашкевіч Юлія Андрэеўна – намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”;

  • Кацярына Хадасевіч-Лісавая – беларуская пісьменніца;

  • Мінчукова Таццяна Уладзіміраўна – вядучы бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі;

  • Ганушкіна Бажэна Юр’еўна – адказны сакратар часопіса “Полымя”.

Сенняшняя прэс-канференцыя была прысвечана ўсім, хто хацеў бы мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок і не «глючыць». Гэтымі ўнікальнымі гаджэтамі з’яўляюцца кнігі незвычайных фарматаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Першая з іх – “Вухуцік. ВасільВася”. Унікальнасць гэтай кнігі ў тым, што яна перакрутка і мае два ўваходы: з аднаго боку апавяданне пра Вухуціка, а калі перакручваешь, то бачыш апавяданне пра ВасільВасю. У кнізе ёсць вандрульня, разлічаная на тое, што дзеці, якія зацікавяцца спачатку гульнёй, потом захочуць і прачытать кнігу.

Наступнае выданне – гэта кніга-квэст “Ключ ад вялікай каштоўнасці”. У ёй чытач становіцца паўнавартасным героем кнігі, які можа адправіцца ў падарожжа і выбіраць куды яму рухацца: ці завітаць да ведзьмы на балоце, ці да кікімары, а мабыць наведаць злавесны лес і таямнічае возера.

Яшчэ адна выдавецкая навінка – кніга-гаджэт “Знаёмціся – #Падабай.к@” пра кампьютэрнага героя, які жыве ў інтэрнэце і вельмі любіць пакідаць лайкі.

Ва ўсіх прэзентаваных кнігах ёсць QR-код, па якому можна праглядзець буктрэйлер і пазнаёміцца з выданнем.

У сваю чаргу Таццяна Мінчукова канстатавала, что дзіцячая літаратура на беларускай мове вельмі запатрабавана ў юных чытачоў у дзіцячых бібліятэках.

А ў завяршэнні прэс-канферэнцыі удзельнікі мерапрыемства адзначылі, что задача пісьменнікаў – адкрыць дзецям незвычайны свет чытання праз цікавыя выданні. Кніга – гэта вялікая каштоўнасць, цудоўная альтэрнатыва гаджэту.

Што для дзяцей можа замяніць гаджэт? Як прыцягнуць чытача да кнігі? Дзе ў Беларусі жывуць самыя ўважлівыя чытачы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выступленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс-канферэнцыі па спасылцы

Бародзіч Надзея

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *