Мы, фрыкі, павінны трымацца разам!

У гэтым годзе Disney («Стар супраць сіл зла», «Гравіці фолс») парадаваў нас яшчэ адным мультсерыялам пад назвай «Дом савы». Па настроі ён вельмі нагадвае «Гравіці»: такі ж лампавы, смешны і поўны таямніц (куды ж без іх). Таму калі вы сумуеце па добрых мультсерыялах, то абавязкова звярніце ўвагу на гэты.

Гэта гісторыя пра дзяўчынку Луз, якая захапляецца фэнтэзі, марыць пра магічныя прыгоды і зусім не ўпісваецца ў сумную рэчаіснасць. У яе няма сяброў, дарослыя яе не разумеюць, і яна ўсё ніяк не можа знайсці сабе месца ў гэтым свеце. Яе мама вельмі перажывае за сацыялізацыю дачкі і адважваецца на адчайны крок: адпраўляе Луз на ўсё лета ў лагер для «нармальных» дзяцей, дзе яе будуць вучыць рабіць сумныя дарослыя рэчы цэлыя тры месяцы. Луз пагаджаецца, але замест лагера выпадкова трапляе ў магічнае вымярэнне, знаёміцца з сапраўднай ведзьмай і становіцца яе вучаніцай.

Гучыць так, быццам бы ў дзяўчынкі спраўдзіліся ўсе мары разам, але асноўная фішка гэтага мультсерыяла ў тым, што ўсё заўсёды аказваецца больш складана (як і ў жыцці).

Луз захапляецца «ідэальнымі» фантастычнымі гісторыямі, дзе ўсё добра, а галоўныя героі непаражальныя і перамагаюць усё зло на Зямлі за хвіліну. Але ж трапляе яна ў зусім іншае месца.

Луз шмат што ў ім бянтэжыць. Напрыклад, само магічнае вымярэнне. Месца, куды трапіла Луз, называецца Кіпячыя выспы. Там жывуць даволі спецыфічныя істоты, многія з якіх хутчэй нагадваюць жывыя чалавечыя органы. Да таго ж, аказваецца, што яны не асабліва ветлівыя і добрыя, сярод іх досыць шмат спрэчных персанажаў. І з’яўленню Луз там не тое каб рады. А яшчэ на гэтых выспах жудасны клімат! З самага непрыемнага, напэўна, такое: Кіпячыя выспы некалькі разоў на месяц атакуе дождж з кіпеню. Таму гэты свет, здаецца, яшчэ больш складаны, чым наш. Як кажа сама Луз: «Гэта, відавочна, не тое фэнтэзі з рэйтынгам 12+, пра якое я марыла».

Матэрыял цалкам чытайце ў ліпеньскім нумары часопіса «Бярозка»

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *