Што такое гермнеўтычная п’еса, ці Пра што творы Сяргея Кавалёва?
Уявіце, што да вас у рукі трапіла кніга са старажытнымі кулінарнымі рэцэптамі. Прычым аўтар жыў прыкладна два стагоддзі таму. І калі вы любіце «пахімічыць» на кухні, то абавязкова зацікавіцеся гэтай кнігай. Але вам можа перашкодзіць незразумелая мова, ды і спосаб прыгатавання можа не стасавацца з сучаснымі міксерамі і мікрахвалёўкамі. Так адбываецца і з мастацкай літаратурай. Што з гэтым рабіць? Паспрабуем разабрацца.
Я хачу падзяліцца тым, што вынайшла падчас напісання навуковай работы пра творчасць Сяргея Кавалёва. Яго творы — прыклад таго, як можна спалучаць у тэкстах традыцыі і новыя плыні.
Сяргей Кавалёў — аўтар і літаратуразнаўца. Выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў БДУ. Ён лёгка арыентуецца ў мінулым і мае падставу тлумачыць даўнейшыя творы. Аўтар працуе ў рэчышчы герменеўтыкі, што нетыпічна для беларускай літаратуры.
Што робіць Сяргей Кавалёў? Ён піша свой твор, стварае новы змест, куды ўкладае фрагменты, якія сабраў з мастацкіх тэкстаў XVI—XX стагоддзяў. І мне падалося цікавым даследаваць яго п’есу «Звар’яцелы Альберт».
Аўтар, яшчэ не пачаўшы свой аповед, быццам запрашае чытача разгадаць усе загадкі. Ён выкарыстоўвае двайную назву твора — п’еса-містыфікацыя «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтва Шляхціца Завальні». Тут ёсць літаратурная гульня: аўтар стварае новага героя і спасылаецца на той твор, які будзе творча пераасэнсаваны ў яго тэксце.
У драматургіі С. Кавалёва можна вызначыць два ўзроўні перапрацоўкі твораў. Разбярэмся трошкі ў азначэннях.
Першы ўзровень – фармальная перапрацоўка. Аўтар перакладае твор на іншую мову мастацтва, адаптуе празаічны ці вершаваны твор для тэатра. Так «Звар’яцелы Альберт» — пераклад з празаічнай мовы на драматургічную. Атрымліваецца інсцэнізацыя. Гэта пацвярджае і Пятро Васільевіч Васючэнка, даследчык літаратуры.
Другі – канцэпуальная пераробка. Некалькі твораў літаратуры зліваюцца на аснове арыгінальнай канцэпцыі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — гэта зборнік навел. З яго Кавалёў узяў за аснову толькі некаторыя тэксты і зрабіў рымейк — перароблены ці ўзноўлены варыянт мастацкага твора.
Анастасія Роўда
Матэрыял цалкам чыайце ў новым нумары часопіса «Бярозка»