Кактус

Кактус стаяў на падваконні ўжо некалькі гадоў. Пыл падкрадваўся да яго ўсё бліжэй: спачатку да гаршка, а зараз асеў і на іголках. Кактусу не хацелася квітнець, ды і ўсе добрыя думкі выдзьмула з сухой зямлі. Гледзячы на світанак, кактус гараваў:

— Пачатак  новага і безсэнсоўнага дня. Не прынясе ні радасці, ні свежых, прашу заўважыць, прыемнях пачуццяў. Як і павінен кактус, буду сядзець ў цесным гаршчку, ля мёртвых мушак і ні на што не разлічваць. Гаспадар гэтага падваконня і мой кат не дасць вады, і я зноў буду задыхацца. Мне, канешне, зразумела, што нам, кактусам, вады трэба мала. Але не да такой жа ступені! — абурыўся кактус. — І як тут мысліць пазітыўна? Эх, вадзічкі б…

Жыццё ў кактуса на самой справе было не салодкае: на яго ніхто, акрямя мух і матылёў, не звяртаў увагі. А некалькі дзён таму гаспадар паставіў побач з гаршком кубак вады: нібы падражніць, — і шчасна пра яго забыўся. Хутка вада стала мутнай, пакрылася плёнкай і, як учорашнія шкарпэткі, набыла душок. Такі кактэйль кактус піць не хацеў. Але гаспадар апамятаўся: заўважыў стрэшчыны ў зямлі і акаціў кактус ад іголак да каранёў. Калючы захлынуўся смярдзючай вадой. Доўга яшчэ ён не мог прыйсці ў прытомнасць. Пасля гэтага выпадку кактус зразумеў: сяброў у яго няма, і толькі ён можа зам пра сябе паклапаціцца.

Кактус пачаў адрошчваць доўгія іглы і нікога да сабе не падпускаў: матылі і мухі ўжо натыкаліся на калючкі і зляталі на другі бок падваконніка, і нават гаспадар часам калоў пальцы. А кактус думаў, думаў, чым ён горш за другіх.

— Усё з-за таго, што на макаўцы ў мяне не распускаюцца кветкі? Ці таму, што я прашу вады? — пытаўся Калючы ў мумій мушак. Але тыя не адказвалі. Яны не ведалі адказу. А калі і ведалі, не маглі адказаць.

Кактус усё глыбей хаваўся ў клетцы з сваіх іголак, хаваўся ў прытулку. Хутка задаваць пытанні Калючы стаміўся: ён толькі маўчаў і спаў. Часам ён нават забываўся, што ўвогуле існуе. Толькі яркі світанак ды смярдзючая вада вярталі яго ў рэальнасць.

Яшчэ адзін бязлікі дзень для кактуса пачаўся інакш: прачнуўся ён не ад сляпучага світанку ці душу з зацвілай вады. У кватэры з’явілася чорнае кацяня. Непаслухмяны, ён прапісаўся тут часова. Сябар гаспадара паехаў на мора, а чорнага вусача пакінуў на радзіме. Кактус незадаволена каментаваў:

— М-да, не лепшы кандыдат у нянькі чацвераногаму. Кактус паліць не можа, а тут жывёлу даглядаць узяўся. Глядзіш, яшчэ збяжыць вусаты.

Мухі маўчалі.

Кактусу катяня адразу не спадабалася. Вусаты, ён уладкаваўся на падваконні па сусецтву, сабраў увесь пыл і скінуў слухачоў Калючага на падлогу. Да жывых і актыўных суседзяў кактус не прывык. Да і гаспадар нечакана зрабіўся іншым: пад вакном паставіў міску з цёплым малаком, раскідаў паўсюль цацкі кацяняці і пры любым зручным выпадку чухаў пухнатага пад пысай. Кактусу стала крыўдна. Ён сам хацеў увагі і клопату, быў гатовы і павуркатаць і хвастом паварушыць. Але атрымоўвалася толькі стукаць іголкамі ды с натугай варушыць карэннямі.

Ішлі дні і кактус, як і заўсёды рабіў, змірыўся з шумным суседам. Ен нават прыдумаў новую забаву: па паводзінах кацянці ўгадваў надвор’е. Назіраць за пухнатым было нават дзіўна: той лазіў у такія месцы кватэры, пра якія кактус нават не ведаў. Таму на вусах кацяняці часта вісела павута. У кактуса нават з’явілася мара: пераехаць на новы падваконнік, убачыць новы пакой і свет за іншымі вокнамі. Ахвотна Калючы падстаўляў іголкі пухнатаму малому: той чухаў спіну і вуркатаў у падзяку. Так кактус і кацяня прызвычаіліся адзін да аднаго.

Пачаўся ліпень, катовы гаспадар не спяшаўся дамоў. Спякота сушыла іголкі кактуса. Яму ўсё часцей хацелася піць. Кацянё расцянулася на падлозе, у цяню, і цяжка дыхала. Але калі ў суседняй хаце адчынілі акно, і сонечны зайчык заскочыў у кватэру, пухнаты ажыў. Шалёна ён забегаў па пакоі, намагаўся з’есці сонечную пляму. Кактус са спакоем мудраца лічыў варон за акном: птушкі ачарнілі ўсё дрэва і спрачаліся наконт бляшкі рэмня, які павіс на бялізнянай вяроўцы.

Нечакана кактус адчуў штуршок: акно ў суседняй хаце зачынілася, і сонечны зайчык скокнуў па падаконніку. Кацяня ўскачыла на яго і збіла гаршок з акна. Кактус не паспеў сціснуць свае іголкі — і вось, апынуўся на клумбе. Вароны зляцелі з ветак, каркаючы на ўвесь двор, а высока над кактусам сінела неба.

Іголкі балелі, яны зламаліся. Кактус заплакаў.

— Ну так, канешне! І пра што я толькі думаў, калі паверыў, што гэты вусаты не зробіць мне чаго благога?! Зрабіў так, каб я яму паверыў, даў прывыкнуць, пачакаў і напаў! І вось так, у спіну. Ён і так забраў усю ўвагу гаспадара. І усё роўна мала?

Кактус зразумеў, што ў ім па-сапраўднаму ніхто не меў патрэбу. Ён быў спробай упрыгожыць кватэру, прычым, спробай няўдалай. Жаль, крыўда і боль у зламаных іголках змяшаліся — злосць торгала за карэнне, што вытыркалася наружу. Нечакана Калючы пачуў шэпт, той нарастаў. Навокал былі садовыя кветкі, яркія ад цёплага сонейка і сакавітыя ад штодзённай паліўкі. Кактус знайшоў сябе на клумбе, ён ляжаў у цяні шырокіх лісцеў дзерскага ірыса.

— Які маўклівы і замкнуты! — гучна зажужалі з усіх бакоў. Гэта былі жукі-пажарнікі. Яны першыя звярнулі ўвагу на нечаканага госця клумбы. — Што гэта, у яго зусім няма лісцяў! І пялёсткаў таксама няма! Паглядзіце-паглядзіце! Ён калючы!

Кактус спалохаўся: мухі на падваконніку не былі такімі гаваркімі.

Кветкі ганарліва торгнулі пялёсткамі і, з вышыні сваіх сцебляў паглядзелі на кактус. Той тырчэў каранямі ўверх, нібы кланяўся іх прыгажосці. Кактусу стала сорамна, ён сжаў іголкі і маўчаў.

— Цішэй, — казаў барадаты ірыс, які качаўся ў душным паветры. Клумба змоўкла. — Гэта кактус. У яго няма ні лісцяў, ні пялёсткаў. У яго толькі калючкі.

— Калючкі, калючкі! — зажужалі жукі, а кветкі хісталіся ад хвалявання.

— Ён не наш! — казалі ружовыя касмеі. Шматлікімі галоўкамі яны глядзелі на кактус, а пасля раптам прыціснуліся жа зямлі. —Ня наш!

— Не наш, не прыгожы! — прастагналі аксаміткі затраслі сваімі сукенкамі.

— Чужы! — грозна казаў ірыс. Падняўся вялікі гармідар.

Кактус не чакаў цёплага прыёму, але ўсё роўна спалохаўся. Ён хацеў вярнуцца на акно і быў гатовы прабачыць кацяняці. Садовыя кветкі не падабаліся яму. Калючы думаў толькі пра іголкі: ён хацеў адрасціць больш доўгія і небяспечныя, каб ніхто, нават мёртвыя мухі, не маглі наблізіцца да яго. Каб ніхто не зрабіў балюча.

Раптам кветкі замоўклі: на клумбу напаў благародны спакой. Кветкі заўважылі гаспадыню, у руках яна несла лейку. Ірыс заківаў галавой ў знак прывітання, касмеі ўсміхнуліся, а аксаміткі разгладзілі валаны на сукенках — кожны прагнуў увагі. Старая хваліла іх яркія галоўкі і шчодра палівала зямлю. Наўмысна барадаты ірыс засланіў кактус сваім шырокім лісцем, і Калючаму нічога не дасталася. Калі гаспадыня сышла, кветкі запішчэлі: яны адбіралі ваду адна ў адной, змахвалі кроплі з чужых сцебляў і штурхаліся. Кактусу стала прыкра, у кветках ён ужо не бачыў прыгажосці, іх характар быў жахлівы\. Але Калючы зразумеў: выжывае мацнейшы.

— Хочаш піць? — ласкава спытаў нехта збоку, зусім побач.

Гэта быў далікатны рамонак. Лёгкі і бесклапотны, ён не заўважаў ні ірыса і пышных аксамітак. Не захапляўся рамонак ілжывай прыгажосцю садовых кветак. У адказ уся клумба ігнаравала яго прысутнасць.

— Мабыць, табе балюча з-за таго, што іголкі зламаліся? — зноў запытаўся рамонак. — Навошта табе гэтыя іголкі?

— Маўчыш? — паклікаў рамонак.

— Каб калоцца, — неахвотна адказаў кактус. — Гэта ў маёй прыродзе.

— А навошта табе калоцца? — белая галоўка нахілілася ўбок. — Наша ружа коле таму, што больш нічога не ўмее. І з-за ганарлівасці: не хоча, каб нехта заняў яе месца. А ты чаму?

— Каб мяне не чапалі, — прызнаўся кактус, — каб баяліся.

Рамонак засмяяўся, ціха, без здзекаў.  І сказаў:

— А я цябе не баюся.

Кактус недаверліва глянуў на яго, але прамаўчаў. У адказ рамонак працянуў некалькі кропель вады. Ён сабраў іх незаўважна, пакуль садовыя кветкі вялі спрэчкі. Кактус зразумеў, што да гэтага моманту па-сапраўднаму пра яго ніхто не клапаціўся. Калючы вырашыў, што будзе зусім несправядліва, калі вада дастанецца толькі яму. Ён вярнуў палову кропель рамонку. Саромечыся, той хітнуў галавою.

Кактус зрабіў глыток.

Вада была чыстая і смачная: летняя спякота пазабылася, і жыць стала лепш. Калючы забыўся пра падваконнік і мушак, нават пра чорнае кацяня. Ён падумаў, што рамонак – сапраўдны сябар.

За кароткі час абодва, такія розныя, пасябравалі. Усё лета яны здабывалі ваду, ціхенька смяяліся з крыклівых кветак, а потым дзялілі здабычу. Па начах — загадвалі жаданні на знічкі і марылі. Разам было ўжо не так страшна даць адпор садовым кветкам.

Бліжэй да восені рамонак усё часцей сумаваў. Кактус не разумеў, у чым справа. Рамонак так баяўся, што лета скончыцца. Калючаму заставалася толькі супакойваць сябра:

— Да што ты, будзе ў нас яшчэ не адно лета!

Рамонка гэта не абадзёрвала. Тады кактус сур’ёзна задумаўся пра забавы. Асабліва падабалася  дражніць небарак-вераб’ёў. Страляць ў пярнатых камякамі зямлі было весела! У такія моманты рамонак смяяўся асабліва гучна.

Лета скончылася. Клумба прыкметна парадзела. Але кактус не разумеў, куды сыходзілі кветкі. Ён нават сумаваў па ірысу — без яго стала цішэй.

— Напэўна іх перасадзілі на іншую клумбу ці ў гаршок, на падаконнік. Каб зімаваць было лягчэй, — казаў Калючы. — Хутка і да нас чарга дойдзе, не хвалюйся, я цябе абараню, будзем у суседніх гаршках жыць.

Пасля гэтых слоў рамонак заплакаў, а супакоіўшыся, прапанаваў кактусу напрыканцы ўспомніць іх лета. Сябры смяяліся ўсю ноч, а на світанку рамонак сказаў, што яму трэба сыходзіць. Ён сказаў кактусу, што яго забяруць на іншую далёкую клумбу, і хутчэй за ўсё яны больш не сустрэнуцца.

Кактус хацеў паспрачацца, але рамонак моцна-моцна яго абняў. Рамонка не супынілі калючкі, якія за час сяброўства, сталі мякчэйшымі, але ўсё роўна маглі зрабіць балюча.

— Я вельмі рады, што ў мяне ёсць такі сябар! Ты самая прыгожая і добрая кветка, якую я толькі бачыў.

Наступнай раніцай на клумбе быў толькі кактус, на макаўцы якога распусцілася маленькая жоўтая кветка.

Кацярына Ярашэвіч

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *