Падарунак Цяньцзінскаму ўніверсітэту замежных моў
Важкі ўнёсак зрабіла «Мастацкая літаратура» ў справе папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Дырэктар выдавецтва Алесь Бадак перадаў дырэктару Цэнтра Якуба Коласа Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Вользе Шахаб серыю кніг «Ключавыя канцэпты кітайскай культуры» і іншыя актуальныя выданні, якія спатрэбяцца даследчыкам, спецыялістам-перакладчыкам і кітайскім студэнтам-беларусістам падчас навучання.
Варта адзначыць, што гэта першы кітайскі ўніверсітэт, дзе пачалося навучанне беларускай мове як спецыяльнасці бакалаўрыяту, і менавіта яго супрацоўнікі і студэнты актыўна далучыліся да перакладу вышэйзгаданай кніжнай серыі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Мастацкая літаратура».