Навінкі ад ”Звязды“
У Выдавецкім доме ”Звязда“ выйшлі новыя кнігі Уладзіміра Ліхадзедава.
Выданне ”75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“ вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальная калекцыя арыгінальных даваенных, ваеннага часу і сучасных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў “Раздавім фашысцкую гадзіну” расказвае пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.
А новы філакартычны альбом ”Блакада“аўтара будзе добрым памочнікам у вывучэнні праўдзівай гісторыі.
Старыя паштоўкі, многія з якіх – мастацкія фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам, з’яўляюцца пераканаўчымі сведкамі Ленінградскай блакады – страшнага, але не забытага часу, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан.
Выданне выйшла на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.