Я яшчэ пасяджу тут

Чалавек здольны адаптавацца да любых умоў жыцця, але патрэбныя час, цярпенне, падтрымка, калі мы ўсё яшчэ памятаем, што жывем падчас пандэміі. Праект хутка завяршаецца, таму паглядзіце, ці можна патрапіць у фільм па дэдлайнах. Але чаму б усё роўна не зірнуць, што там ёсць цікавага? Бо там ёсць шмат цікавага!

Які праект:

«Я ещё посижу здесь» — дакументальны фільм, які распавядае пра падлеткаў падчас ізаляцыі.

Што робіць:

Цікавыя заданні для вас з вядомымі юнакамі і юначкамі і стварвае цудоўны фільм, дзякуючы вашым відэаматэрыялам (калі вам да 18!) з крэатыўнымі вырашэннямі задач.

Хто робіць:

Расійскія рэжысёры Кірыл Кулагін і Лена Ваніна і дабрачынны фонд «Шалаш».

Як далучыцца:

  • шукаеш у Інстаграме старонку праекта @caranteenfilm і глядзіш цікавыя заданні;
  • калі знайшлося тое, у чым ты профі ці хочаш паспытаць сябе, тады прыдумляеш, як будзе выглядаць тваё відэа і ты ў ім;
  • бярэш камеру ці тэлефон і здымаеш усе свае ідэі так, як ты хочаш, бо ты рэжысёр гэтага фрагмента;
  • у свой Інстаграм выкладваеш відэа з хэштэгам #ещепосижуздесь і адзначаеш старонку праекта @caranteenfilm
  • калі яшчэ можна патрапіць у стцужку, пераходзіш на сайт «шалаш.дети» і даеш камусьці з бацькоў анкету, у якой яны павінны пазначыць СВАЕ звесткі і Інстаграм-старонку, куды ты выкладаеш відэа. Так яны дазволяць выкарыстаць відэа, бо ты яшчэ непаўналетні.

Навошта гэта рабіць:

  • каб увайсці ў гісторыю, бо дакументальныя фільмы — найлепшыя крыніцы інфармацыі;
  • каб разнастаіць свой дзень сурка;
  • каб папоўніць аўдыторыю ў сваім Інстаграме;
  • каб дапамагчы тым, хто таксама ўжо пахадзіў па ўсім анлайн-музеям і не ведае, чым заняць сябе і сваю галаву.
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *