Ты можаш плакаць
Аўрора Акснес (AURORA) — маладая нарвежская спявачка, небыякавая да таго, што адбываецца навокал. У 2015 годзе (тады ёй было ўсяго 19 гадоў) дзяўчына выступіла на Нобелеўскім канцэрце, а ў 2019 запісала саўндтрэкі да мультфільма «Халоднае сэрца 2». Зараз на яе творчым рахунку тры паспяховыя альбомы. Яе песні закранаюць актуальныя тэмы: экалогія, чалавечыя стасункі і пачуцці, стэрэатыпныя паводзіны. Адзін са стэрэатыпаў, пра які Аўрора напісала песню «Рака» («The River»), — плакаць кепска.
Мы з дзяцінства чуем: хлопцы не плачуць. І гэты стэратып замацоўваецца на ўсё жыццё. А праз шмат гадоў ужо дарослыя мужчыны, якія часта перажываюць стрэс, не дазваляюць сабе “выпусціць” эмоцыі. У выніку стрэс накапліваецца, і не кожны здольны яго вытрымаць. На думку навукоўцаў, гэта адна з прычын, чаму мужчыны часцей заканчваюць жыццё самагубствам. Менавіта гэта статыстыка натхніла Аўрору на стварэнне кліпа «Рака».
Гэты кліп крануў мяне, бо ў пачатковай школе я часта плакала, і дарослыя злаваліся на мяне. З таго часу запомніла: эмоцыі трэба трымаць у сабе. Інакш — катастрофа. Прайшло гадоў дзесяць, і цяпер я не плачу. Магу праслязіцца ад вялікай радасці ці сумнага фільма — не больш. Але боль, які не вызваляецца праз слёзы, накапліваецца ўнутры і зрэдку прарываецца вонкі. Тады я раву ў падушку, і мне становіцца лягчэй.
Матэрыял цалкам чытайце ў новым нумары часопіса «Бярозка»
Паліна Забела