Ментальная дапамога
Адчуваць — гэта нармальна. Звярнуцца па дапамогу, калі вам дрэнна і патрэбна падтрымка, — гэта нармальна. Не бойцеся размаўляць пра тое, што вас хвалюе. Ваш ментальны дабрабыт каштоўны. У першую чаргу для вас.

Якія ёсць праекты і што робяць:
Цэнтры псіхалагічнай дапамогі і тэлефоны даверу, куды можна звярнуцца, калі вам патрэбна падтрымка, парада спецыяліста альбо абарона ад псіхалагічнага ціску.
Хто робіць:
- Цэнтр паспяховых стасункаў — psycenter.by, +375 29 33 890 33, +375 33 664 23 28;
- pomogut — kids.pomogut.by;
- рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю — 8 801 100 16 11 (кругласутачна, бясплатна і ананімна);
- тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў — 8017 246 03 03 (кругласутачна і бясплатна).
Як далучыцца:
- Запытаць анлайн-званок з псіхолагам на сайце psycenter.by. Запісацца на вебінары, анлайн-курсы ці паглядзець відэаўрокі па розных тэмах (пра адносіны, упэўненасць у сабе, пра тое, як абараніць сябе і г. д.);
- на сайце kids.pomogut.by паглядзець, як засцерагчыся ад небяспекі ў інтэрнэце, наркоцікаў, здзекаў і ментальных праблем;
- патэлефанаваць па прапанаваных нумарах і расказаць спецыялісту сітуацыю, у якую вы трапілі.
Навошта вам гэта рабіць:
- Атрымаць прафесійную дапамогу амаль у любы час і ананімна;
- дапамагчы сваім сябрам ці сваякам справіцца з іх праблемамі;
- зразумець уласныя жаданні і палегчыць сябе жыццё.
Валянціна Кавальчук і Крысціна Дубаўцова
