“Бярозка” на літаратурнай гасцёўні “Думаць вершы”

Штогод Палац дзяцей і моладзі праводзіць літаратурную гасцёўню “Думаць вершы”. І трэці год запар на выступленні ўдзельнікаў гасцёўні запрашаюць “Бярозку” – ацаніць літаратурныя творы школьнікаў Мінска і адабраць лепшыя з іх для публікацыі ў часопісе.

У гэтым годзе ўдзельнікам конкурса прапанавалі напісаць вершы на тэму “Смех без прычыны” – пасмяяцца, а праз смех і сур’ёзна паразважаць пра недасканаласці сацыяльнага жыцця, чалавечыя заганы і недахопы. Цікава, што многія работы былі прысвечаныя залежнасці ад рознага кшталту гаджэтаў і камп’ютарных гульняў. Удзельнікамі конкурса сталі вучні 6–11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі Мінска. Акрамя дыпломаў, грамат і падзяк за самі творы, якія сябры журы ацэньвалі загадзя, канкурсанты мелі магчымасць атрымаць граматы за лепшую прэзентацыю твора. За гэтую ўзнагароду яны таксама змагаліся годна – прадстаўлялі не толькі выразнае чытанне вершаў, але і музычнае суправаджэнне, і касцюмаваныя пастаноўкі, і тэатр ценяў, і нават танцы пад вершы. Вызначыць пераможцаў было вельмі-вельмі няпроста.

Пасля выступленняў канкурсантаў рэдактарка “Бярозкі”запрасіла ўдзельнікаў конкурса публікаваць свае творы ў выданні, а таксама паабяцала, што лепшыя конкурсныя вершы і апавяданні будуць надрукаваныя ў бліжэйшых нумарах часопіса “Бярозка”.

 

Фота — https://mgddm.by/

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *