Анонс «Бярозкі» №10

Гіт-зон: «Як перайсці на светлы бок з дапамогай TikTok»
Спачатку здаецца, што кліп на песню «August» беларускага гурта Intelligency — просты набор эстэтычна знятых эпізодаў з жыцця маладых людзей. Але ж Крысціна Дубаўцова зазірнула глыбей і разгледзела філасофскі сэнс у кампазіцыі кліпа.
Гісторыя поспеху: «Не бойся — дзейнічай»
Не можаце зрабіць выбар паміж двума вельмі рознымі заняткамі? Сям’я ці соцыум негатыўна ставяцца да таго, што вы робіце? Гераіня інтэрв’ю YOLLA выдатна ведае гэтыя праблемы, бо яна спалучае працу псіхолагам і танцорам-твёркерам.
Праектар: «Як гэта — выглядаць не так, як сябе адчуваеш?»
Мультфільм «Чырвоныя чаравічкі» разглядае добра знаёмую тэму прымання сябе і перавагі ўнутранай прыгажосці над знешняй. Ці атрымалася ў карціны сказаць нешта новае на гэты конт і закрануць пачуцці гледача?
Школьнае даследаванне: «Запазычанні ў дыялекце вёскі Павіцце»
На прыкладзе жывой гаворкі жыхароў адной вёскі можна прасачыць, як моцна ўзаемаадносіны між народамі ўплываюць на мову і культуру.
Заяўка на Парнас:
Адкуль і навошта вожыку іголкі, love-story Кікімары і Хатніка, а таксама чаго каштуе любоў да космасу. Вершы — з восеньскім водарам.
Літаратурныя старонкі: «Кулінарная школа
Кухарчыкаў»
Смачны рэцэпт — гэта на ўсе часы. Таму калі вам раптам давядзецца памагаць кухарыць маленькім падарожнікам у часе — вы лёгка знойдзеце паразуменне, ды яшчэ даведаецеся шмат чаго цікавага.
