Як стэрэатыпы абмяжоўваюць індывідуальнасць

Стэрэатып (ад стар.-грэч. Στερεός «цвёрды» + τύπος «адбітак») — загадзя сфарміраванае меркаванне наконт чаго-небудзь, якое можа адбівацца ў адпаведных стэрэатыпных паводзінах. Фарміраванне стэрэатыпаў — гэта эканомія ўласных намаганняў, бо спроба ўбачыць усе рэчы зноўку і ў падрабязнасцях, а не як тыпы і абагульненні, стамляе. Аднак у фарміраванні чалавечых стасункаў стэрэатыпы могуць нарабіць шмат шкоды: чалавек — заўсёды індывідуальнасць, асобу нельга ацэньваць праз «тыповыя» катэгорыі. Каб дасягнуць паразумення, трэба глядзець адзін на аднаго, не звяртаючы ўвагу на ніякія стэрэатыпы.
