Запрашаем на віртуальную экскурсію “Наша музычнае мінулае”
Арганізацыя зменных выстаў на самую разнастайную тэматыку ў нашым музейным пакоі стала ўжо добрай традыцыяй. Так у пачатку II чвэрці ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Гісторыкі-краязнаўцы” выступілі з ініцыятывай адкрыць зусім новую экспазіцыю “Наша музычнае мінулае”. Нас аб’яднала жаданне сабраць больш інфармацыі аб музычнай тэхніцы мінулага, паказаць унікальную калекцыю музычнай апаратуры і яе эвалюцыю.
Вынікам нашай практычнай дзейнасці стала адкрыццё цікавай выставы, на якой прадстаўлены экспанаты музычнай апаратуры савецкай эпохі 50-х — 80-х гадоў ХХ стагоддзя. А яшчэ ў вялікай колькасці тут і гуканосьбіты — грампласцінкі. Падчас арганізаванай экскурсіі навучэнцы змаглі акунуцца ў свет музычнай гісторыі СССР. Яны ўбачылі сапраўдныя патэфоны, электрофоны, легендарныя савецкія магнітолы і прайгравальнікі. У рабят была ўнікальная магчымасць пачуць, як гучыць патэфон, адкрылі для сябе чароўны свет музыкі сваіх бабуль і дзядуль.
Для большай колькасці наведвальнікаў была створана віртуальная экскурсія, з якой вы можаце пазнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы https://raklevichi.schools.by/pages/ekspozitsii-muzejnoj-komnaty
Праглядзець відэаролік будзе цікава і дарослым, і дзецям: адны адкрыюць для сябе чароўны свет музычнай тэхнікі мінулай эпохі, а другія — успомняць гады свайго дзяцінства і юнацтва.
Сокал Н.А., педагог дадатковай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы Дзятлаўскага раёна